25.01.2017 / 12:32

Гісторыя з «беларускімі глобусамі» атрымала працяг 15

Беларусь не вырабляе глобусы сама, а каб замовіць партыю за мяжой фінансавання няма. Спонсар, які ўсё ж будзе гатовы падтрымаць праект, павінны будзе атрымаць згоду ад Дзяржкамітэту па маёмасці, такі адказ атрымаў з «Белкартаграфіі» сябра руху «За свабоду» Дзмітрый Шыманскі.

У крамах ёсць толькі глобусы, вырабленыя для расійскага рынку, а там нашая краіна названая «Белоруссией», Крым — расійскі, няма глобусаў на беларускай мове, на гэта ў звароце да дырэктара прадпрыемства «Белкартаграфія» звярнуў у снежні 2016 года увагу Дзмітрый Шыманскі.

Нашае прадпрыемства не займаецца вытворчасцю глобусаў, або іх пастаўкамі, перад усім паведамілі ў прадпрыемстве «Белкартаграфія».

«Вытворчасць глобусаў — даволі складаны завадскі працэс, у Беларусі адсутнічае база па вырабе глобусаў», — прызнаўся дырэктар «Белкартаграфіі» Н.А. Верзун, подпіс якога стаіць пад адказам Шыманскаму.

Па дадзеных Верзуна, «да нядаўняга часу глобусы, якія траплялі ў гандлёвую сетку з-за мяжы, забяспечвалі патрабаванні ў гэтым прадукце, аб чым нельга казаць у сучасны момант». Зараз набыццё глобусаў у вучэбныя ўстановы не фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, «набываюцца яны за ўласныя сродкі, або са сродкаў мясцовага бюджэту.

«Фінансаванне работ па вырабе і пастаўках у Рэспубліку Беларусь глобусаў, якія будуць адпавядаць патрэбам беларускага рынку, павінна вырашацца на дзяржаўным узроўні, непасрэдна пры ўдзеле Міністэрства адукацыі і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці», — сцвярджаюць у «Белкартаграфіі».

Прадпрыемства гатовае «разглядзець зварот на пастаўку глобусаў і іх выраб за мяжой за сродкі і па заказе спонсараў, з дазволу Дзяржкамітэту па маёмасці».

Да таго, «Белкартаграфія» адсправаздачылася, што выдае карты і на беларускай мове, і абяцала павялічваць іх асартымент.

«Гэты адказ мяне не задаволіў, і я планую абскардзіць адказ у вышэйшых інстанцыях. У тым ліку з тым, каб даведацца пра кошт партыі глобусаў на беларускай мове», — сказаў сайту Pyx.by Дзмітрый Шыманскі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Студзень 25 / Адказаць
25.01.2017 / 12:49
Няма там нейкіх асаблівых складанасьцяў у вытворчасьці. Ва ўсіх іншых краінах такую прадукцыю робяць прыватнікі. А нашыя "дармаеды"-дзяржслужбоўцы самі ня робяць ды іншым не дазваляюць.
0
С. А. / Адказаць
25.01.2017 / 13:03
"Адсправаздачылася"... ааааааа трымайце мяне!
0
LMI / Адказаць
25.01.2017 / 13:04
Куды ні глянь - нічога ў нас няма, усе выключна маскоўскае, а каб свае было трэба згода вялікага князя і яго міністэрстваў. Цудоўная краіна. А прабачце, каб на месьце Беларусі напісалі ХЕР, а не Белоруссия, то таксама б замаўлялі мусова, бо няма ж свайго, гэта ж такое ноў-хаў, што проста хаў-ноў
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру