Суд Еўрапейскага саюза прызнаў законнымі санкцыі супраць расійскага вытворцы сістэм супрацьпаветранай абароны канцэрна «Алмаз-Антэй». Канцэрн спрабаваў аспрэчыць замарозку сваіх актываў.

У сваім рашэнні суд адзначае, што Рада ЕС прадставіла дастатковыя сведчанні таго, што Расія адпраўляе зброю сепаратыстам на ўсходзе Украіны. «Алмаз-Антэй», які вырабляе ўзбраенне для Расіі, тым самым апасродкавана падтрымлівае парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці суседняй дзяржавы, высветліў суд.

Пры гэтым у судзе адзначылі, што Рада ЕС не абавязана была даказваць прамое выкарыстанне сепаратыстамі зброі, зробленай канцэрнам, каб абгрунтаваць санкцыі. Акрамя гэтага, на прыняцце рашэння аб санкцыях не паўплывала катастрофа «Боінга», што, як лічыць следства, быў збіты ракетай комплексу «Бук», вырабленага канцэрнам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?