У двор па вуліцы, дзе жыве сям'я Дашкевічаў, прыехаў эвакуатар, які забірае асабістае аўто актывіста.

«Канфіскоўваюць аўто ў лік штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях», — пракаментавала «НН» жонка актывіста Настасся.

«Да нас прыйшлі суседзі і сказалі, што нашу машыну забіраюць. Зміцер адразу пабег, на вуліцы стаяў эвакуатар і некалькі чалавек, якія адмовіліся назвацца. Зміцер паспрабаваў выехаць, на што тыя людзі сталі перад машынай і перашкаджалі гэтаму. Яны папярэдзілі, што Зміцер нікуды не выедзе да прыезду ДАІ, бо ў яго канфіскоўваюць машыну ў лік штрафаў за ўсе акцыі. Мы аплочваем штрафы, але яны прыходзяць так часта, што мы фізічна не паспяваем усе хутка аплаціць. Але невядомыя людзі, якія, хутчэй за ўсё, з'яўляюцца судовымі прыставамі, заявілі, што машыну Зміцер атрымае толькі пасля пагашэння ўсіх штрафаў», — дадала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?