Беларусь і Расія заўсёды былі і будуць блізкімі партнёрамі. Аб гэтым заявіла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава ў час сустрэчы з калектывам ААТ «Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат».

Супрацоўнікі камбіната задалі Наталлі Качанавай пытанне аб тым, як паўплывалі на ўзаемаадносіны дзвюх краін праблемныя сітуацыі, якія адзначаліся апошнім часам (па пастаўках прадуктаў харчавання, нафтагазавых пытаннях).

«Сітуацыя, якая складваецца ў некаторых пытаннях (беларуска-расійскіх адносін), вядома, нас непакоіць. Бо мы працуем у рамках інтэграцыйных пагадненняў, якія падпісалі, і павінны іх прытрымлівацца, — сказала кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта. - Беларусь заўсёды строга выконвала свае абавязацельствы ў адносінах да сваіх партнёраў».

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта адзначыла, што Беларусь і Расія актыўна працуюць над вырашэннем існуючых пытанняў. «Літаральна ўчора Уладзімір Сямашка быў у чарговай камандзіроўцы. Перагаворы прадаўжаюцца», — дадала яна.

«Расія - гэта наш асноўны партнёр, гэта нашы браты. Мы цесна супрацоўнічаем у рамках інтэграцыйных працэсаў. Мы былі і будзем блізкімі партнёрамі», — падкрэсліла Качанава.

Паводле яе слоў, у асобных СМІ раздуваюць існуючыя паміж краінамі пытанні, ускладняюць сітуацыю. «Гэтага не павінна быць. Па некаторых пытаннях сёння сапраўды існуюць праблемы, над вырашэннем якіх мы працуем самым сур'ёзным чынам», — рэзюмавала Наталля Качанава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?