У маі вулічным музыкам дадуць 12 афіцыйных пляцовак для выступаў у падземных пераходах, паведамілі сёння «Мінск-навіны» са спасылкай на ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама. 

Праект мае назву «Музычная мапа Мінска», а выступаць музыкі будуць «не толькі ў цэнтры, але і аддаленых раёнах».

Што для гэтага трэба?

Вы захацелі выступіць у падземным пераходзе. Вам трэба:

Дзе і як можна будзе выступаць?

Вы зможаце цэлы год, хоць кожны дзень, выступаць на «Музычнай карце Мінска». Туды ўваходзяць 12 кропак па усім горадзе. На сайце Мінск-Навіны некаторыя месцы ўжо ўказаныя. Гэта — пераходы ля гандлёвага цэнтра «Сталіца», ГУМа, побач са станцыямі метро «Пушкінская», «Плошча Якуба Коласа», «Партызанская», «Магілёўская», «Малінаўка», «Пятроўшчына», «Каменная Горка».

Навошта гэта зрабілі?

Кіраўнік ГУ «Мінскканцэрта» Алена Радзівонава лічыць, што сённяшнія канцэрты ў пераходах не павінны праходзіць так стыхійна.

«Каб музыкі былі не безаблічнымі, а добра вядомымі гледачам. Каб на выступы прыходзіла шмат людзей. Мне здаецца, гэта дапаможа сфармаваць у публікі больш сур'ёзнае стаўленне да вулічнай музыкі. Мы будзем рыхтаваць афішы, анансаваць праграму, пазначым усе пляцоўкі адмысловымі банерамі».

Пры гэтым у артыкуле адзначаецца, што за мяжой гэта ўжо даўняя практыка. «У Барселоне, напрыклад, яго выдаюць на год. У Нью-Ёрку ці Лондане для выступаў у метрапалітэне праводзяць вельмі сур'ёзны адбор. Хай і наш горад ўпрыгожыць новы музычны праект», — падкрэсліла начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?