На сайце «Мінсктранса» з'явілася наступная абвестка:

«Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» у перспектыве разглядае магчымасць продажу білетнай прадукцыі на папяровым носьбіце з выкарыстаннем спецыяльных тэрміналаў. Рэалізацыя паслугі магчымая на ўмовах аўтсорсінгу. У мэтах вывучэння канструкцый і тэхнічных характарыстык тэрміналаў просім зацікаўленыя арганізацыі дасылаць свае прапановы ў «Мінсктранс». 

Такія тэрміналы ўжо даўно прыстунічаюць у еўрапейскіх краінах. Вось, напрыклад, тэрмінал у Варшаве:

Такія тэрміналы зручныя ў карыстанні і зразумелыя для турыстаў, бо можна абраць англійскую ці іншую замежную мову.

Такія тэрміналы зручныя ў карыстанні і зразумелыя для турыстаў, бо можна абраць англійскую ці іншую замежную мову.

У прэс-службе журналісту НН патлумачылі, што верагодней гаворка ідзе пра тэрмінал непасрэдна ў транспарце, але прадпрыемства разглядае розныя варыянты.

Даслаць свае варыянты можна па электроннай пошце [email protected] або факсу (017) 222-94-84.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0