Навукоўцы выгадавалі першыя ў свеце эмбрыёны-хімеры, якія складаюцца з клетак чалавека і свінні, гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе the Cell. Пра гэта піша ВВС.

Тут і ніжэй выява: Juan Carlos Izpisua Belmonte

Доля чалавечых клетак у эмбрыёне складае менш за 0,001%, астатняе — клеткі свінні. Эмбрыёну далі развівацца толькі 28 дзён.

Гэтыя эмбрыёны могуць дапамагчы стварыць тэхналогію па вырошчванні чалавечых органаў унутры жывёл.

Навукоўцы ўжыўлялі чалавечыя ствалавыя клеткі ў эмбрыёны свінні. У выніку атрымлівалася сумесь з чалавечых і свіных клетак, якую на месяц падсаджвалі самцы свінні.

Гэты працэс аказаўся вельмі неэфектыўным: з 2 075 падсаджаных эмбрыёнаў на працягу 28 дзён развіваліся толькі 186 штук. Аднак пры гэтым былі прыкметы таго, што чалавечыя клеткі працягваюць функцыянаваць як частка хімеры.

«Упершыню чалавечыя клеткі раслі ўнутры буйной жывёлы, — патлумачыў адзін з аўтараў даследавання прафесар Хуан Карлас Іспісуа Бельмонтэ з Інстытута біялагічных даследаванняў Солка.

Невысокую эфектыўнасць ужытага метаду прафесар патлумачыў доўгай эвалюцыяй, якая падзяляла чалавека і свінню. Напрыклад, развіццё плода свінні адбываецца нашмат хутчэй, чым у чалавека. Цяжарнасць свінні доўжыцца чатыры месяцы супраць дзевяці ў чалавека.

Бельмонтэ параўнаў гэты працэс з шашой, дзе адна машына едзе нашмат хутчэй, чым іншая, што прыводзіць да сутыкненняў.

Ужо цяпер, на думку навукоўцаў, падобныя хімеры могуць дапамагчы ў праверцы лекаў да пераходу да выпрабаванняў на людзях і пры вывучэнні пачатку развіцця чалавечых захворванняў. Таксама хімеры могуць дапамагчы вывучыць раннія стадыі развіцця чалавечых эмбрыёнаў і растлумачыць адрозненні ў тым, як функцыянуюць органы розных жывых істот.

Фактычна навукоўцам для гэтага трэба толькі павялічыць долю чалавечых клетак у эмбрыёна да 0,1-1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?