Аляксандар Лукашэнка лічыць неабходным дывэрсыфікаваць крыніцы паставак энерганосьбітаў. У выпадку праблемаў з пастаўкамі нафты з Расеі Беларусь зможа, напрыклад, выкарыстоўваць нафту, што здабываецца ў Вэнэсуэле, - пра гэта ён заявіў у часе адкрыцьця адбудаванае Ратушы ў Магілёве.