Свет66

Стрэлкі Гадзінніка Суднага дня перасунулі на 30 секунд наперад з-за выказванняў Трампа

Часопіс Bulletin of Atomic Scientists перасунуў стрэлку Гадзінніка Суднага дня на 30 секунд наперад з-за выказванняў Дональда Трампа і распаўсюджвання нацыяналізму ў свеце. Аб гэтым паведамляецца на сайце выдання.

На думку экспертаў, напружанасць у свеце павялічылася з-за выказванняў Трампа аб выкарыстанні і распаўсюдзе ядзернай зброі і яго грэбавання праблемамі кліматычных змяненняў. Акрамя таго, прычынай стаў рост нацыяналістычных настрояў па ўсім свеце.

Зараз гадзіннік знаходзіцца за 2,5 хвіліны ад глабальнай катастрофы.

Апошні раз так блізка да яе свет знаходзіўся ў 1984 годзе, калі адбылася эскалацыя гонкі ўзбраенняў паміж Расіяй і ЗША. Тады гадзіннік паказваў без трох хвілін апоўнач. Бліжэй за ўсё да апоўначы гадзіннік знаходзіўся ў 1953 годзе. Ён паказваў 23:58, бо ЗША і СССР выпрабавалі першыя тэрмаядзерныя бомбы.

Гадзіннік Суднага дня быў прыдуманы часопісам Чыкагскага універсітэта Bulletin of Atomic Scientists. Упершыню ён з'явіўся на вокладцы часопіса ў 1947 годзе, калі ЗША выпрабавалі ядзерную бомбу.

Час да 00:00 азначае напружанасць міжнароднай абстаноўкі ў свеце і развіццё ядзернай зброі. Чым бліжэй стрэлка да 00:00, тым бліжэй свет да глабальнай катастрофы. Наколькі і ў які бок перасунуць стрэлку вырашае рада дырэктараў часопіса і запрошаныя эксперты, у прыватнасці лаўрэаты Нобелеўскай прэміі.

Падчас перадвыбарчай кампаніі Трамп заяўляў пра магчымасць выкарыстоўваць ядзерную зброю супраць тэрарыстаў. У снежні ён пісаў у сваім твітэры, што неабходна «значна ўзмацніць і пашырыць ядзерныя магчымасці» ЗША.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну16

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць