10.02.2017 / 09:26

«Вершы на асфальце»: сёння ў Мінску распачынаецца найбольшы паэтычны фестываль Беларусі 2

Сёлета маштабны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» адбудзецца ў шосты раз і аб’яднае творцаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Чэхіі і Швецыі.

Літаратурныя чытанні адкрыюцца вечарам 10 лютага ў Галерэі TUT.BY і на гэты раз будуць адбывацца ў юбілейны год для фестывальнага патрона — Міхасю Стральцову ў 2017-м магло б споўніцца 80 гадоў. Асноўнымі пляцоўкамі фестывалю, акрамя Галерэі TUT.BY, стануць клуб «Грай» і культурніцкая прастора «Тартак». Сярод замежных хэдлайнераў сёлетняга фэсту — украінцы Сяргей Жадан і Марыяна Кіяноўская, расійская паэтка і спявачка Умка (Ганна Герасімава), літоўскія паэты Антанас Янінас і Данюс Гінталас, чэшскі пісьменнік Яхім Топал.

У межах фэсту адбудуцца паэтычныя чытанні, дыскусіі, прэзентацыі новых кніг, перакладчыцкі батл і літаратурна-рок-н-рольная «Ноч паэзіі». 

Арганізатары апублікавалі насычаную праграму фестывалю. 

10.02 Пятніца

Месца: Галерэя TUT.BY (Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, ст. метро «Міхалова»)

18:00 - 18:30 Урачыстае адкрыццё

18:30 - 19:00 Уручэнне літаратурнай прэміі «Залаты апостраф»

19:00-21:00 »Вялікае Княства Паэзіі»

Антанас Янінас, Дайнюс Гінталас (Літва), Кася Сянкевіч (Польшча), Анна Герасімава (Расія), Сяргей Жадан, Марыянна Кіяноўска, Вікторыя Дзікабраз (Украіна), Мары Лундквіст (Швецыя)

Уладзімір Арлоў, Крысціна Бандурына, Алесь Разанаў, Раіса Баравікова, Уладзімір Глазаў, Адам Глобус, Наталка Кучмель, Марыя Мартысевіч, Алесь Пашкевіч, Антон Рудак, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Андрэй Хадановіч (Беларусь)

11.02 Субота

Месца: Галерэя TUT.BY (Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, ст. метро «Міхалова»)

12:30 - 14:00 Беларускі Калегіум прадстаўляе: публічная дыскусія «Мастацкая літаратура ў эпоху постпраўды»

14:30 - 17:00 »Новыя кнігі паэтаў»

Міхал Бараноўскі, Андрэй Бастунец, Сабіна Брыло, Яўген Бясчасны, Ганна Галавіна, Мікола Гіль, Віктар Жыбуль, Вольга Злотнікава, Уладзімір Някляеў, Таццяна Сівец, Людка Сільнова, Юля Цімафеева

15:30 - 16:00 Алесь Дзянісаў з песнямі на вершы Алеся Чобата

17:00 - 17:30 Наста Кудасава і гурт «Сон-трава»

17:30 - 19:00 перакладчыцкі батл «Паэты планеты»: зборная Нямеччыны — зборная Францыі — зборная Свету

Сяргей Прылуцкі, Сяргей Жадан (Украіна), Анна Герасімава (Расія), Лявон Баршчэўскі, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Зміцер Колас, Ігар Крэбс, Кацярына Маціеўская, Уладзь Лянкевіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута, Юля Цімафеева (Беларусь)

Мадэратарка Марыя Мартысевіч

Месца: Кафэ-клуб «Грай!» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33)

20:00 Ноч паэзіі і музыкі

Антанас Янінас, Дайнюс Гінталас (Літва), Мары Лундквіст (Швецыя), Сяргей Жадан, Марыянна Кіяноўска, Вікторыя Дзікабраз (Украіна), Яхім Топал (Чэхія), Андрэй Адамовіч, Георгій Барташ, Альгерд Бахарэвіч, Вера Бурлак, Дар’я Бялькевіч, Зміцер Вішнёў, Павел Дарохін, Людміла Клачко, Ігар Кулікоў, Віктар Лупасін, Алесь Ліпай, Аліса Мініна, Сяргей Прылуцкі, Антон Рудак, Віталь Рыжкоў, Таццяна Светашова, Сяргей Сматрычэнка, Дзмітрый Строцаў, Усевалад Сцебурака, Алена Сцепаненка, Віка Трэнас

Музыка: Умка (Расія), Яўген Барышнікаў, Андрэй Хадановіч і «TonqiXod», Юрась Ускоў

12.02 Нядзеля

Месца: Культурніцкая прастора «Тартак» (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, правы ўваход, 4 паверх, ст. метро «Інстытут культуры», адразу за ГЦ «Мост»)

12:00 - 13:30 ранішнік-прэзентацыя кнігі «Чытанка для маленькіх-2»

Гурт «Мярэжа». Гульні, спевы, забаўлянкі. Вера Бурлак, Андрэй Хадановіч. Мадэратар: Анатоль Івашчанка

Узрост: ад 2-х да 99

14:00 - 15:00 Лекцыя Ціхана Чарнякевіча «Вечнае вяртанне: аповеды Стральцова»

Міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» быў заснаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-Цэнтрам у 2012 годзе.

5
Прынцэса / Адказаць
28.01.2017 / 00:55
Клёвыя госцi)
7
крумка / Адказаць
10.02.2017 / 09:41
ну, і хто яго ладзіць? Чаргінцоўскія "пісацялі"? - не! СБП і ПЭН. А вы працягвайце піярыць Крэйдзіча.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру