Сёлета маштабны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» адбудзецца ў шосты раз і аб’яднае творцаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Чэхіі і Швецыі.

Літаратурныя чытанні адкрыюцца вечарам 10 лютага ў Галерэі TUT.BY і на гэты раз будуць адбывацца ў юбілейны год для фестывальнага патрона — Міхасю Стральцову ў 2017-м магло б споўніцца 80 гадоў. Асноўнымі пляцоўкамі фестывалю, акрамя Галерэі TUT.BY, стануць клуб «Грай» і культурніцкая прастора «Тартак». Сярод замежных хэдлайнераў сёлетняга фэсту — украінцы Сяргей Жадан і Марыяна Кіяноўская, расійская паэтка і спявачка Умка (Ганна Герасімава), літоўскія паэты Антанас Янінас і Данюс Гінталас, чэшскі пісьменнік Яхім Топал.

У межах фэсту адбудуцца паэтычныя чытанні, дыскусіі, прэзентацыі новых кніг, перакладчыцкі батл і літаратурна-рок-н-рольная «Ноч паэзіі». Падрабязная праграма неўзабаве з’явіцца на афіцыйным сайце фестываля.

Міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» быў заснаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-Цэнтрам у 2012 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?