Тры чалавекі загінулі ў аўтамабільнай аварыі, якая здарылася прыблізна а шостай гадзіне 27 студзеня ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці.

Кіроўца аўтамабіля «Мазда-626» ехаў па дарозе з боку Светлагорска. Ён спыніўся ля абочыны, высадзіўшы пасажырку, якой спатрэбілася ў прыбіральню. Жанчына адышла, а кіроўца па незразумелай прычыне стаў разварочвацца, і ў гэты момант здарылася сутыкненне «Мазды» з аўтамабілем «Фіят-Брава», які рухаўся ў сустрэчным кірунку.

Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, у аварыі загінулі кіроўца і пасажыр «Мазды» — мужчыны 1989 і 1983 гадоў нараджэння, а таксама кіроўца «Фіята» 1946 года нараджэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?