Фота сакратара Белага дома Шона Спайсера, @PressSec

Фота сакратара Белага дома Шона Спайсера, @PressSec

Адбылася першая размова Дональда Трампа з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Да гэтага ён размаўляў з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ і канцлеркай Германіі Ангелай Меркель.

Размова з Пуціным доўжылася 45 хвілін. Столькі, колькі і з Меркель.

Тэлефонныя перамовы, якія прэзідэнт ЗША вёў з Авальнага кабінета, вяліся ў прысутнасці вядучых дарадцаў Трампа. Пры размове прысутнічалі віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс, памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Майкл Флін, начальнік апарата супрацоўнікаў Белага дома Райнс Прыбэс і палітычны дарадца прэзідэнта Стывен Бэнан.

Вынікаў гэтых перамоваў з асаблівай цікавасцю чакаюць у Маскве і еўрапейскіх краінах, бо некалькімі днямі раней распаўсюджваліся звесткі пра магчымую адмену амерыканскіх санкцый супраць Расіі.

У пятніцу, на сумеснай прэс-канферэнцыі Дональда Трампа і брытанскага прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй, прэзідэнт ЗША заявіў, што аб адмене санкцый супраць Расіі «казаць пакуль рана». Аднак пазней, у размове з журналістамі, Трамп зрабіў заяву, якая пакідае месца для здагадак, што пазіцыя Вашынгтона можа змяніцца. Прэзідэнт ЗША літаральна сказаў: «Мы паслухаем, што будзе чуваць».

Адначасова, 27 студзеня звярнула на сябе ўвагу заява Кэліэн Конуэй, дарадцы Трампа, пра тое, што ў Белым доме разглядаюць пытанне аб зняцці санкцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0