Федэральны акруговы суд у Нью-Ёрку наклаў часовую забарону на высылку мігрантаў з дзеючымі амерыканскімі візамі з аэрапортаў ЗША, нягледзячы на ўказ прэзідэнта Дональда Трампа.

Такім чынам суддзя Эн Донэлі задаволіла пазоў Амерыканскага саюза абароны грамадзянскіх свабод (ACLU). Па дадзеных саюза, рашэнне закране амаль 200 чалавек, якія знаходзяцца ў транзітных зонах аэрапортаў ЗША, піша Бі-бі-сі.

Паводле прынятага ў пятніцу ўказа, ЗША спынілі прыём сірыйскіх бежанцаў і замарозілі на 120 дзён праграму прыёму бежанцаў з іншых краін, каб не дапусціць у краіну «радыкальных мусульманскіх тэрарыстаў».

З распараджэння Трампа вынікала, што грамадзяне Ірака, Ірана, Емена, Лівіі, Сірыі, Самалі і Судана павінны адмовіцца ад палёту ў Амерыку, калі ў іх няма віду на жыхарства ў ЗША ці дыпламатычнай візы.

Пасля гэтага юрысты ACLU падалі петыцыю ад выхадцаў з гэтых краін, затрыманых у амерыканскіх аэрапортах. Па дадзеных міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША, забарона ўжо закранула больш за 100 чалавек.

Амерыканскі нацыянальны прававы цэнтр па пытаннях іміграцыі (NILC) паведаміў Бі-бі-сі, што падае ў суд на прэзідэнта Трампа і кіраўніка міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША. Пра намер падаць судовы пазоў заявіў і Савет па амерыкана-ісламскіх адносінах (CAIR).

Па дадзеных амерыканскіх СМІ, судовае рашэнне дзейнічае па ўсёй краіне; яно часова забараняе ўладам ЗША дэпартаваць тых, хто падпадае пад прэзідэнцкі ўказ, а таксама абараняе правы ўсіх, хто мае ухваленае заяву аб прадастаўленні статусу бежанца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0