Уладзімір Максімкаў на сваім канале ў Юцюбе выклаў відэа, як Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская запісваюць у ягоным аўтамабілі песню «Ой, калядачка».
«Аляксандр Ціхановіч — сапраўдны артыст і сапраўдны чалавек… Перад самым новым годам здымалі музычнае віншаванне, у якім артысты Беларусі спявалі фрагменты песні «Ой, калядачка» … Гэта поўны дубль з удзелам Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча», — напісаў Максімкаў.
Праспяваўшы Аляксандр Ціхановіч пасля паўзы кажа: «Я ж вылечыўся, размаўляць не мог».
Артыст таксама зняўся ў відэавіншаванцы з Новым годам Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова «Завіруху».
Народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч памёр 28 студзеня пасля доўгай хваробы. Яму было 64 гады.
У панядзелак у Філармоніі, што на плошчы Якуба Коласа, ад 11 да 14:00 пройдзе развітанне.