Прыезд спадара Вінцука Вячоркі, вядомага мовазнаўцы, грамадскага дзеяча, аўтара праграмы на Радыё Свабода «Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам», прыцягнуў увагу беларусаў Нью-Ёрка і ваколіцаў.
Сустрэча адбылася 29 студзеня ў грамадскай зале Сабора Кірылы Тураўскага. Гаворка ішла пра беларускую мову і яе значэнне ў фармаванні светапогляду чалавека. Людзі, якія жывуць у чужым моўным асяроддзі найбольш востра адчуваюць патрэбу ў роднай мове. Таму сустрэча праходзіла пры актыўным удзеле слухачоў.
Вінцук Вячорка не толькі распавёў пра гісторыю і развіццё беларускай мовы, але і заахвоціў слухачоў паўдзельнічаць у апытанках і тэстах.
Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.