Сотні мінчукоў прыйшлі да Філармоніі развітацца са спеваком Аляксандрам Ціхановічам.

Ядвіга Паплаўская — жонка Аляксандра Ціхановіча.

Ядвіга Паплаўская — жонка Аляксандра Ціхановіча.

Дзяніс Кур'ян з жонкай.

Дзяніс Кур'ян з жонкай.

Запісаўшы некалькі словаў у кнігу спачуванняў, Анатоль Ярмоленка застаўся сядзець ля труны са сваякамі Ціхановіча.

Запісаўшы некалькі словаў у кнігу спачуванняў, Анатоль Ярмоленка застаўся сядзець ля труны са сваякамі Ціхановіча.

Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.

Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.

Кіраўнік БАТЭ Анатоль Капскі.

Кіраўнік БАТЭ Анатоль Капскі.

Грамадзянская паніхіда праходзіць з 11:00 да 14:00. Перад гэтым у царкве на Вайсковых могілках прайшло адпяванне.

Развітацца са спеваком у Філармонію прыйшлі Анатоль Ярмоленка, Ягор Хрусталёў, Сяргей Кухто, хлопцы з гурту Litesound, звычайныя людзі.

У нагах труны — агромністы вянок з чырвоных і белых ружаў з шырокай стужкай колераў дзяржаўнага сцяга і надпісам: «Ад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Чарга iшла не спыняючыся. Некаторыя людзi заставалiся пасядзець у залi — апошнi раз трохi пабыць з улюбеным артыстам. Пасля развітання труну з целам спевака выносілі пад мелодыю «Малінаўкі» і апладысменты.

Аляксандр Ціхановіч памёр 28 студзеня. Яму было 64 гады. Ён выканаўца некалькіх хітоў на беларускай і рускай мовах, сярод якіх «Завіруха» і «Малінаўка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?