У Пінску з аўтадарожнага моста цераз раку Піна кінуўся 37-гадовы мясцовы жыхар.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, трагедыя здарылася 29 студзеня прыблізна ў 19.40 на вуліцы Столінскай. Мужчына ўпаў на асфальтавую пешаходную дарожку. З траўмамі ён быў шпіталізаваны ў цэнтральную гарадскую бальніцу, дзе прыкладна ў 21.50 памёр.
Праверку па факце смерці праводзіць Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта. Адна з версій — суіцыд.