Беларусь уводзіць часовыя абмежаванні на пастаўку свініны з Данецкай вобласці Украіны ў сувязі з рэгістрацыяй там захворвання жывёл афрыканскай чумой свіней (АЧС). Пра гэта гаворыцца ва ўказанні, размешчаным на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, паведамляе БЕЛТА.

З 31 студзеня ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз на тэрыторыю Беларусі з гэтага рэгіёну Украіны жывых свіней, спермы кныроў, свініны і прадуктаў яе перапрацоўкі, скураной, рагакапытнай і кішачнай сыравіны, шчаціння, мяса ад дзікоў, паляўнічых трафеяў, атрыманых ад адчувальных відаў жывёл.

Абмежаванні ўведзеныя таксама адносна кармоў і кармавых дадаткаў для жывёл расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы. Акрамя таго, абмежаваны ўвоз былога ва ўжыванні абсталявання для транспарціроўкі свіней і сыравіны (прадукцыі) жывёльнага паходжання, утрымання, забою і раздзелкі свіней. Названыя абмежаванні распаўсюджваюцца і на ўвоз кармавых дабавак для катоў і сабак, гатовых каціных і сабачых кармоў, вырабленых з сыравіны, што паходзіць з Данецкай вобласці Украіны, і якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку.

Адмяняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз названых тавараў на тэрыторыю Беларусі з дадзенага рэгіёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0