Крымінальная справа за крадзеж распачатая ў Мінску ў дачыненні да туркменскага студэнта.
Як паведамілі ў Маскоўскім РУУС Мінска, у міліцыю звярнуўся грамадзянін Туркменістана, студэнт адной са сталічных ВНУ, і распавёў, што ў яго зніклі 800 даляраў ЗША, якімі ён павінен быў аплаціць вучобу ва ўніверсітэце.
У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі выявілі, што грошы выкраў зямляк пацярпелага, які пражывае з ім. Высветлілася, што ён збіраўся купіць на іх білет на самалёт дадому.
Падазраваны сваю віну прызнаў і грошы прыяцелю вярнуў.
Крымінальная справа распачатая 29 студзеня Маскоўскім РАСК.