Напрыканцы студзеня стартавала экспедыцыя па даследаванні замка Жабер, які знаходзіцца ў аднайменнай вёсцы Жабер (Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці). Экспедыцыя праводзіцца Інстытутам гісторыі НАН Беларусі і дайвінг-цэнтрам «Марскі пегас», у рамках сумеснага праекта па вывучэнні падводнай археалагічнай спадчыны.

Дапамогу ў даследаванні аказвае гісторык, аўтар кнігі «Артылерыя Нясвіжскага замка» Мікола Волкаў, які дапаўняе практычныя работы на помніку невядомымі раней архіўнымі звесткамі.

Падчас даследаванняў археолагі склалі карту глыбінь вакол замка, па прылеглым рэчышчы ракі Ясельда. Даследчыкам удалося лакалізаваць месца магчымага «скіду» часткі арсенала, які захоўваўся ў крэпасці. Быў знойдзены навал буйных ядраў, два з якіх удалося падняць на паверхню. Вядома, што ядры належалі шведам, якія ў 1706 г. захапілі Жаберскі замак падчас Паўночнай вайны.

Таксама сярод знаходак быў знойдзены бусак:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?