Дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расіі» Яўген Фёдараў накіраваў запыт лідару Беларусі, кіраўніку Нацыянальнага алімпійскага камітэта краіны Аляксандру Лукашэнку з просьбай пачаць папярэднія кансультацыі аб магчымасці выступаў расійскіх лёгкаатлетаў пад сцягам Беларусі на міжнародных спаборніцтвах, паведамляе РІАН.

Як адзначаецца ў запыце, рада Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) забараніла расійскім лёгкаатлетам выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад расійскім сцягам. Аднак IAAF пакінуў за спартсменамі, не замешанымі ў допінгавым скандале, права на выступ на міжнародных спаборніцтвах, але не пад сцягам Расіі.

«Прымаючы пад увагу дзейны статус Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, прашу Вас пачаць папярэднія кансультацыі аб магчымасці выступу расійскіх лёгкаатлетаў на міжнародных спаборніцтвах пад сцягам Рэспублікі Беларусь да моманту зняцця вышэйпаказанай забароны Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый», — гаворыцца ў дакуменце.

Як паведаміў кіраўнік беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, дэпутат парламента Вадзім Дзевятоўскі, для выступу расійскіх лёгкаатлетаў пад сцягам Беларусі раней, чым праз два гады, патрэбная згода IAAF і Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі (УФЛА).

«У прынцыпе, такое магчыма ў выпадку атрымання грамадзянства. Але стандартны «каранцін», калі спартсмен не можа выступаць, доўжыцца два гады», — распавёў ён.

Пры гэтым Дзевятоўскі удакладніў, што існуе магчымасць памяншэння тэрміну «каранціну», але для гэтага трэба рашэнне IAAF, а таксама згода федэрацыі краіны, за якую спартсмен выступаў да гэтага — у дадзеным выпадку УФЛА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?