Сацыяльная сетка пад назвай Lego Life ад сусветна вядомай дацкай кампаніі ўжо даступная жыхарам некаторых краін на платформах iOS і Android.

У кампаніі адзначылі, што ў інтэрнэце можна знайсці шмат супольнасцяў, прысвечаных Lego, дзе карыстальнікі выкладваюць свае творы на ўсеагульны агляд, а таксама актыўна іх абмяркоўваюць. Але такія групы існуюць толькі для дарослай аўдыторыі. Таму ў кампаніі прынялі рашэнне стварыць своеасаблівую сацыяльную сетку, якая будзе падобная да Instagram. Разлічана яна на аўдыторыю да трынаццаці гадоў. Юныя аматары канструктараў Lego могуць выкладваць фатаграфіі сваіх твораў, праглядаць стужку са здымкамі, якія загрузілі іншыя карыстальнікі, і ставіць ім лайкі.

З улікам таго, што Lego Life разлічаная на дзяцей, усе акаўнты там будуць ананімнымі. Імёны карыстальнікаў генеруюцца аўтаматычна, а для свайго аватара карыстальнік можа выбраць адну з фігурак Лега.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0