Выйшаў лютаўскі нумар «Нашай Нівы». Сёння яго ўжо можна атрымаць па падпісцы, ці купіць у кіёсках.

У нумары друкуюцца наступныя артыкулы:

«Айчына нашых мараў: што хаваецца ў дэталях». Палеміка Алеся Белага з Уладзімірам Арловым і Паўлам Татарнікавым, іх кнігай «Айчына: ад Рагнеды да Касцюшкі».

Артыкул Аляксандра Гелагаева «Уніформа: у кожнай нацыі свая».

Ганна Ларыёнава адказвае на рэцэнзію Антона Лявіцкага аб рамане Зянона Пазняка «Палын-палын».

«Увесь час у свядомасці жыла думка: як так, нічога не засталося па чалавеку» — у Мінску дзейнічае Школа пошуку інфармацыі пра рэпрэсаваных сваякоў.

Здраднікі і «кантактныя асобы». Штрыхі да пяці гістарычных партрэтаў з XIV ст ад Піліпа Падбярозкіна.

А таксама апавяданне Алеся Кіркевіча «Пясчаны бераг» і многае іншае.

Газета «Наша Ніва» на паперы цяпер выдаецца раз на месяц на 24 старонках і на яе можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту».

Кошт падпіскі на месяц — 2,53 рубля (індэкс 63125), для прадпрыемстваў — 2,53 (індэкс 631252). Рэдакцыя знізіла цану падпіскі на першае паўгоддзе. Прычым аплаціць можна і не ўстаючы з крэсла.

Падрабязную інструкцыю падпіскі на газету праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.

Як падпісацца на pdf-версію — чытайце тут.

Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY — незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку, а таксама праз АРІП. Дзякуй за падтрымку!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0