Апрануты ў традыцыйную карычневую адзежу і сандалі, падпярэзаны вяроўкай, 62‑гадовы брат Чэзарэ Баніцы не падобны на звычайнага выканаўцу музыкі ў стылі хэві‑мэтал.

Аднак калі музыкі вакол яго бяруць першыя акорды, сівы доўгабароды манах з ордэну капуцынаў, былы місіянер у Кот‑Д’Івуар, пераўвасабляецца і пачынае трэсьці галавой, выкрыкваючы ў мікрафон словы пра алкаголь, сэкс, тытунь і жыцьцё ў цэлым.

Называючы сябе «сьпеваком‑прапаведнікам», Баніцы сьпявае ўжо амаль 10 год, а ў чэрвені стаў адным з хэдлайнэраў італьянскага фэстывалю цяжкой музыкі «Богі мэталу», дзён ён выступаў са сваёй групай «Fratello Metallo» побач з такімі легендарнымі калектывамі як «Iron Maiden».

«Гадоў 14‑15 таму я трапіў на канцэрт гурту «Metallica» і закахаўся ў хэві‑мэтал, калі адчуў яго энэргетыку», — кажа Баніцы.

«Я лічу хэві‑мэтал самай энэргічнай, самай жывой музыкай», ‑‑ дадае ён.

Першапачаткова Баніцы стаў выконваць, як ён кажа, «лёгкую музыку зь невялікім уплывам року», але пазьней дайшоў да цяджкога жанру.

У чэрвені лэбл Tre Accordi Records выпусьціў другі мэталічны альбом манаха пад назвай «Misteri», створаны пад уплывам творчасьці групы італьянак, якія сьпяваюць пра Пану Марыю.

kalev.ee

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0