Аляксандр Лукашэнка 3 лютага правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ. Мерапрыемства пройдзе ў пашыраным фармаце пад агульнай назвай «Вялікая размова з прэзідэнтам».

president.gov.by

president.gov.by

У ім возьмуць удзел каля чатырох дзясяткаў журналістаў, якія прадстаўляюць найбольш буйныя дзяржаўныя і недзяржаўныя беларускія СМІ, папулярныя інтэрнэт-парталы, аўтарытэтныя замежныя масмедыя. На сустрэчу запрошаны і шматлікія эксперты, сярод якіх вядомыя палітолагі, эканамісты, прадстаўнікі партый, канфесій і грамадскіх аб'яднанняў. Яны таксама возьмуць удзел у дыялогу па найбольш актуальных тэмах.

Прамая трансляцыя сустрэчы кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі пачнецца а 10 гадзіне 3 лютага.

Яна будзе весціся па тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 24» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Тэлеверсія сустрэчы будзе паказана ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

Ад «Нашай Нівы» на прэс-канферэнцыі будзе намеснік рэдактара Зміцер Панкавец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?