Галалёдзіца і да 16 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 2 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Белгідрамеце. 

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём пераважна па паўднёва-заходняй палавіне пройдзе снег, мокры снег, будзе слабы галалёд. Па захадзе Брэсцкай вобласці магчымы дождж. Ноччу і раніцай у заходніх і цэнтральных раёнах слабы туман. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 4-10 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях 11-16 марозу. Днём чакаецца ад мінус 5 да плюс 1 градуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0