Жыхар Мінска Мікіта Краснакуцкі даслаў зварот у пракуратуру з просьбай правесці праверку пяці расійскіх шавіністычных рэсурсаў (stoletie.ru, zapadrus.su, politconservatism.ru, imperiyanews.ru і rumol.org) на прадмет адпаведнасці нормам аб недыскрымінацыі і недапушчэнні распальвання нацыянальнай варожасці.

У звароце актывіст пазначыў, што ў некаторых артыкулах ён бачыць «адкрытае і беспрынцыповае прыніжэнне свайго нацыянальнага гонару і годнасці».

У прыватнасці, у артыкуле «Белорусский путь» (Юры Баранчык, 07.05.2014), можна прачытаць:

«Поэтому сегодня русские, проживающие в Беларуси и составляющие 60—80% граждан республики, точно так же готовы к возвращению себе статуса русских, как и жители Крыма и юго-востока [Украіны]».

«Распаўсюд гэтых тэкстаў у інтэрнэце распальвае нацыянальную варожасць і вядзе да дэстабілізацыі і расколу беларускага грамадства. Я хацеў бы, каб гэтыя рэсурсы былі заблакаваныя», — адзначыў у каментары «Нашай Ніве» Мікіта Краснакуцкі.

Нагадаем, што загадам Міністэрства інфармацыі ад 23 студзеня быў заблакаваны доступ да шавіністічнага рэсурсу «Спутнік і погром». Рашэнне было прынятае з улікам экспертнага заключэння Рэспубліканскай экспертнай камісіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?