У сеціве з'явілася інфармацыя, што разам са смартфонам Samsung Galaxy S8 кампанія выпусціць і бесправадныя навушнікі.

Паведамляецца, што дадзеныя навушнікі будуць мець сістэму шумапрыглушэння, якая будзе працаваць як падчас размовы, так і падчас праслухоўвання музычных кампазіцый. Акрамя гэтага, навінка будзе абсталяваная функцыяй адключэння шумапрыглушэння, калі хто-небудзь вымавіць імя карыстальніка. Таксама навушнікі атрымаюць спецыяльныя мацаванні, якія не дазволяць ім выпадаць з вушной ракавіны.

Паводле папярэдняй інфармацыі, іх цана можа скласці каля 130 еўра.

Нагадаем, нядаўна кампанія Apple запусціла ў продаж бесправадныя навушнікі, якія атрымалі назву AirPods.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0