Сустрэча расійскага і беларускага лідараў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі можа прайсці ў першай палове лютага ў Маскве, дзе адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Па традыцыі перад мерапрыемствам кіраўнікі дзяржаў праводзяць перамовы.

ria.ru

ria.ru

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў «Известиям», што такая сустрэча плануецца, а ў парадку дня стаіць пытанне энергетычнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Масква і Мінск да гэтага часу не дасягнулі дамоўленасцей наконт фармавання цаны на газ і не ўрэгулявалі пытанне аплаты доўгу Беларусі за ўжо пастаўленыя аб'ёмы.

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета (галоўны орган Саюзнай дзяржавы) праходзіць па чарзе ў Расіі і Беларусі раз у год. У ім бяруць удзел кіраўнікі дзяржаў, парламентаў, прэм'ер-міністры і члены ўрадаў дзвюх краін.

У апараце пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы «Известиям» паведамілі, што сустрэча лідараў Расіі і Беларусі знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі, аднак дакладная дата паседжання пакуль не ўзгоднена.

Расія як бок, які прымае саміт, прапанавала правесці яго 9 лютага, але Беларусь пакуль не дала свайго пацверджання.

У прэс-службе пасольства Беларусі ў РФ таксама паведамілі, што з Мінска інфармацыя па канчатковай даце пакуль не паступала.

Ускладненні ў адносінах Масквы і Мінска паўсталі з-за пытання аб зніжэнні цаны на газ. Беларускі бок прапанаваў фармаваць цану за 1 тыс. кубаметраў па новай формуле: $73 за 1 тыс. кубаметраў замест $ 132. Такім чынам, за ўжо пастаўлены расійскі газ Мінск не даплаціў каля $300 млн, а ў якасці меры ў адказ Масква на траціну скараціла пастаўкі бяспошліннай нафты.

У канцы мінулага года Беларусь пералічыла Расіі аванс за новыя пастаўкі, аднак Масква плацёж вярнула. Віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч растлумачыў — гэта было зроблена, таму што Расія настойвае на поўным выкананні газавага кантракту. 20 студзеня гэтага года Аляксандр Лукашэнка даручыў свайму ўраду прапрацаваць пытанне аб магчымых пастаўках нафты не з Расіі.

28 студзеня 2017 года віцэ-прэм'ер РФ заявіў журналістам, што перамовы працягваюцца, аднак ўзаемаразумення пакуль не дасягнута. Па дадзеных Аркадзя Дварковіча, на сённяшні дзень сума доўгу за газ з боку Беларусі складае ўжо каля $550 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0