Канцлер Нямеччыны наведвае Кіеў з аднадзённым візытам.

У плянах: правядзеньне перамоваў з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам і прэм’ер‑міністрам Юліяй Цімашэнкай. Заплянаваная сустрэча зь лідэрам Партыі рэгіёнаў Віктарам Януковічам скасавана.

Віктар Юшчанка на пачатку сустрэчы з Ангелаю Мэркель з вока на вока выказаў надзею, што ў рамках візыту канцлера ва Ўкраіну будзе распачаты новы этап адносін двух краін

«Я спадзяюся, што ў рамках гэтага візыту мы пачнем новы этап узамедачыненьняў», ‑‑ сказаў Юшчанка.

У сваю чаргу Мэркель адзначыла, што Украіна і Нямечыына зараз цесна супрацоўнічаюць.

«Нашыя ўзаемадачыненьні досыць цесныя, мы маем ня толькі эканамічныя, але і палітычныя кантакты. Нямеччына яскрава праяўляе зацікаўленасьць у дачыненьнях з Украінай як эканамічнага, так і агульна палітычнага характару», — сказала яна.

Візыт канцлера надзвычай важны яшчэ і таму, што адбываецца першы раз за час праўленьня Мэркель.

16:55 На сумеснай з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанка прэс-канфэрэнцыі канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што на саміце Альянсу ў Бухарэсьце было прынятае адпаведнае палітычнае рашэньне, паведамляе газэта «Дело». Таксама было агучанае пытаньне дачыненьняў Украіны і ЭС. “Восеньню адбудзецца сустрэча ЭС-Украіна пад старшынёўствам Францыі. Мы можам уявіць, што глыбіня дадзенай дамовы азначае ня толькі пагадненьне пра ўзмоцненае супрацоўніцтва, але яе можна клясыфікаваць як пагадненьне пра асацыяванае членства. І гэта азначае істотны крок” – заявіла А. Мэркель. Пры гэтым яна падкрэсьліла, што нават такое пагадненьне не азначае аўтаматычнае далучэньне да ЭС.

Паводле newsru.ua і Дело

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0