Як паведаміў «Нашай Ніве» студэнт адной са сталічных ВНУ, першага лютага на пагранічным пераходзе «Хаціслаў» на мяжы Украіны і Беларусі ў яго канфіскавалі больш за 7 тысяч налепак. 

Падстава: «папярэдне экстрэмісцкі змест». 

Як вынікае са слоў хлопца, супрацоўнікі КДБ, найхутчэй, папярэдне ведалі, калі налепкі будуць везці, таму на мытні пачалі правяраць адразу ўсіх. 

«Такой праверкі я раней не бачыў, — сказаў ён. — Налепкі ляжалі ў заплечніку, а зверху печыва і ежа нейкая — купіў, каб схаваць крыху. Яны знайшлі іх і пачалі глядзець астатнія рэчы. Там была яшчэ вокладка ад пашпарта, дзе ляжалі яшчэ 9 налепак (4 з Каліноўскім і цытатай пра «маскалёў», 4 з «Пагоняй» і адна футбольная)». 

Налепкі мусілі патрапіць да адміністратараў суполкі «Мая краіна Беларусь». Гэта адна з найбольшых беларускіх суполак «Укантакце» — на яе падпісаныя амаль 95 тысяч чалавек. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?