Галівудская актрыса Анджаліна Джалі патрабуе ў свайго калегі Брэда Піта, з якім цяпер разводзіцца, штомесячных аліментаў у памеры $100 тысяч.

In Touch

Паводле паведамленняў інсайдараў, Джалі лічыць, што названай сумы будзе дастаткова, каб пакрыць усе бягучыя выдаткі на шасцярых дзяцей і дазволіць рабіць адлічэнні ў траставы фонд, заснаваны для іх бацькамі.

Паводле даных выдання In Touch, Брэд выказаў згоду фінансава падтрымліваць дзяцей, аднак прызнаўся, што хоча гэта рабіць без пасярэдніцтва Анджэліны, г. зн. мужчына мае намер пералічваць грошы адразу ў траст.

Блізкія да пары крыніцы таксама паведамілі, што Джалі настроеная завяршыць працэс разводу на працягу 90 дзен, аднак гэта ўяўляецца малаімаверным, калі ўлічыць усе патрабаванні, якія яна выстаўляе ў адрас бацькі сваіх дзяцей.

Адным з найбольш вострых пытанняў у бягучым шлюбаразводным працэсе з'яўляецца апека над дзецьмі. Джалі мае намер дамагчыся адзінаасобнай апекі над шасцю дзецьмі, а Піт настойвае на сумеснай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0