Саюз Еўрапейскіх футбольных асацыяцый пералічыць 150 млн еўра клубам, чые футбалісты прыцягваліся ў нацыянальныя зборныя для ўдзелу ў кваліфікацыі і фінальнай стадыі Еўра-2016. Сярод 641 клуба ёсць 8 беларускіх каманд. Такая інфармацыя размешчаная на афіцыйным сайце УЕФА, паведамляе БЕЛТА.

Беларускія клубы атрымаюць у суме больш за 530 тыс. еўра: барысаўскі БАТЭ — 283,4 тыс., мінскае «Дынама» — 131,4 тыс., салігорскі «Шахцёр» - 64,8 тыс., «Гомель» — 26,3 тыс., «Мінск» і гродзенскі «Нёман» — па 8,9 тыс., мазырская «Славія» і жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» — па 4,5 тыс. еўра.

Прэзідэнт УЕФА Аляксандр Чэферын сказаў з нагоды выплат: «Прыемна бачыць, што мы здольныя аказаць фінансавую дапамогу столькім клубам самага рознага калібра і папулярнасці і ўзнагародзіць іх такім чынам за ўнёсак у Еўра-2016. Дзелячыся прыбыткам ад у найвышэйшай ступені паспяховага чэмпіянату Еўропы, мы працягваем падтрымліваць развіццё футбола ў еўрапейскіх асацыяцыях».

Чэмпіянат Еўропы-2016 прайшоў мінулым летам на футбольных арэнах Францыі. Тытул найлепшай каманды Старога Свету заваявала зборная Партугаліі, якая абыграла ў вырашальным паядынку за золата французаў 1:0 у дадатковы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0