03.02.2017 / 15:37

Жыхар Баранавічаў папрасіў выдаць яму медыцынскую даведку па-беларуску. Які адказ яму далі? 56

Жыхар Баранавічаў Віктар Мязяк звярнуўся ў гарадскую цэнтральную паліклініку з просьбай выдаць медыцынскую даведку па-беларуску.

Начальнік упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Віктар Міхалоўскі адказаў яму, што міністэрскай пастановай зацверджаная форма даведкі. Перакласці яе на беларускую мову паліклініка не можа, бо гэта «змена формы дакумента». А такога права медыкі, маўляў, не маюць.

«Гэта адказ Марзалюку», — каментуе Віктар Мязяк.

NN.by

2
Аўген / Адказаць
03.02.2017 / 15:44
вось вам і доказ забароны выкарыстання беларускай мовы ў галіне аховы здароўя
3
Inhvar / Адказаць
03.02.2017 / 15:51
А цi ведаеце вы,што iнструкцыя i надпiсы на леках РБ,па закону трэба пiсаць выключна на_РАСЕЙСКай МоВЕ!
1
Ато! / Адказаць
03.02.2017 / 15:55
Калі прыём вядзеш па беларуску, дык кажуць скаргі ідуць, што людзей здароўя пазбаўляеш. А вы даведку захацелі.
Паказаць усе каментары/ 56 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру