03.02.2017 / 18:03

Беларусь хоча прыцягнуць $700 млн з Кітая для развіцця малога і сярэдняга бізнэсу 2

Беларусь мае намер атрымаць у Кітаі буйны крэдыт на развіццё малога і сярэдняга бізнэсу, паведаміў Аляксандр Лукашэнка 3 лютага на сустрэчы з журналістамі і экспертамі.

«Мы вядзем перамовы з Кітайскай Народнай Рэспублікай, а можа, ужо і скончыліся, аб прыцягненні 700 мільёнаў даляраў для малога і сярэдняга бізнэсу», — сказаў ён.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён «моцна павярнуўся тварам да малога і сярэдняга бізнэсу» пасля таго, як даручыў старшыні праўлення Банка развіцця Сяргею Румасу, калі ён быў у «Белаграпрамбанку», экавёскі, аграэкатурызм і г. д. «І мы сёння маем больш за тры тысячы такіх сядзібаў. І ён (Румас) мяне здзівіў. Усе грошы, якія мы ім далі, крэдыты, яны вяртаюць. Самыя сумленныя плацельшчыкі па крэдытах. Калі так, то давайце падтрымаем малы і сярэдні бізнэс і па іншых напрамках», — прапанаваў Лукашэнка.

Ён лічыць, што з кітайскім бокам удасца дамовіцца. «І нейкую суму, магчыма, не адразу 700 мільёнаў, паводле патрэбы мы будзем спецыяльна выдзяляць пад нейкія праекты: сямейны бізнэс, хто-небудзь нешта зрабіў у гаражы — хай рэгіструецца і сумленна працуе», — сказаў Лукашэнка.

0
Джон Жарптушкін / Адказаць
03.02.2017 / 18:52
Камуністыя ў Кітаі малы й сярэдні бізнэс афігенна разьвілі, што будуць зь Беларусьсю дзяліцца прыбыткам!
0
jagor / Адказаць
04.02.2017 / 23:16
прыцягнуць разам з 7 млн. кітайцаў...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру