Аляксандр Лукашэнка заявіў, што адмена смяротнай кары або ўвядзенне мараторыя на яе прымяненне залежаць не ад яго, хоць і маглі б станоўча адбіцца на яго іміджы.

«Я не маю права адмяніць смяротнае пакаранне або накласці мараторый на яго правядзенне, — сказаў кіраўнік дзяржавы 3 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ. — У нас прайшоў рэферэндум, я праз людзей пераступіць не магу. Калі б яго не было, я б неяк пра гэта мог падумаць».

Лукашэнка прапаноўвае не спяшацца з прыняццем рашэння па пытанні смяротнага пакарання. «Я часта кажу еўрапейцам: давайце пачнем з Амерыкі, прымусьце яе адмяніць смяротнае пакаранне і іншых, у каго вы грошы вялікія бераце. Дык не, не жадаюць. Вось яны — двайныя стандарты», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён успомніў пра сваю сустрэчу з былым прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным, калі той падпісваў указ аб увядзенні мараторыя «пад націскам Захаду і атачэння». Паводле слоў Лукашэнкі, цяперашні прэзідэнт Уладзімір Пуцін кажа, што тады было зробленая «глупства, грамадства патрабуе, але не можа сам цяпер адмяніць». «Можа быць, мы мелі рацыю, што адны апынуліся на гэтым кавалку зямлі (дзе прымяняецца смяротнае пакаранне на тэрыторыі Еўропы). Тыя, хто ўвялі мараторый, сёння гатовыя яго адмяніць, але не ведаюць, як гэта зрабіць», — лічыць ён.

«Калі ад мяне патрабуюць увесці мараторый, кажу: давайце пераконваць грамадства, разгорнем дыскусію ў парламенце, партыях, грамадскіх арганізацыях. Калі мы потым у грамадства спытаем, расказаўшы сумленна за і супраць, і людзі прагаласуюць большасцю супраць смяротнага пакарання, я ў гэты ж дзень падпішу вынікі рэферэндуму», — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ён «не крыважэрны». «Калі мне расстрэльныя артыкулы на стол кладуць, я падпісваю ўказ па смяротным пакаранні, вы не ўяўляеце, што са мной робіцца. Я апошні стаўлю подпіс, разумею, што пасля гэтага чалавека ўжо не будзе», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?