Расія афіцыйна не прызнавала пашпарты асоб, якія пражываюць на тэрыторыі «непрызнаных рэспублік» Данбаса. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша ВВС.

Getty

Днём раней выданне РБК апублікавала расследаванне, дзе гаварылася, што па пашпартах непрызнаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» можна перасячы мяжу з Расіяй, купіць білет на цягнік, лётаць унутранымі рэйсамі, а таксама браніраваць гасцініцы.

«Гэта не афіцыйнае прызнанне пашпартоў, гаворка ідзе аб асобных рашэннях, якія маглі прымацца муніцыпальнымі, мясцовымі органамі ўлады, а таксама рознымі кампаніямі, зыходзячы выключна з гуманітарных меркаванняў, кіруючыся неабходнасцю сапраўды гуманітарнай дапамогі гэтым людзям», — пракаментаваў Пяскоў гэтую інфармацыю.

На яго думку, у жыхароў Данбаса проста прыходзяць у непрыдатнасць дзеючыя ўкраінскія пашпарты, і ў іх няма магчымасці атрымаць якія-небудзь іншыя дакументы.

«Зыходзячы з гэтых гуманітарных меркаванняў, такія сітуацыі сапраўды магчымыя», — сказаў ён.

Самаабвешчаныя «рэспублікі» на ўсходзе Украіны не атрымалі прызнання з боку ні адной дзяржавы-сябра ААН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?