«У нас дыктатуры няма, але аўтарытарызму дастаткова», — прызнаў Аляксандр Лукашэнка 3 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ, кажучы пра прэзідэнцкі кантроль у асобных сферах гаспадарання.

Пры гэтым ён не лічыць такі падыход дрэнным. «Калі сказаў прэзідэнт пра гэта, пра іншае і падобнае да гэтага, трэба заўтра ўжо ліквідаваць гэта вузкае месца. Я хачу, каб з нашай гутаркі перш за ўсё гэта вынікала, — дадаў Лукашэнка. — Калі хтосьці гэтага не зробіць, што ж, тады Шуневіч (кіраўнік МУС Ігар Шуневіч) патузае, як ён тады па маім даручэнні Русага тузануў разам з губернатарамі па сельскай гаспадарцы, захоўванні тэхнікі».

«Хто дапамагае тэхніку сялу купляць сёння? Дзяржава. Зернесушылкі, зернесклады і іншае, хто дапамагаў? Я асабіста даваў даручэнні, разгортвалі вытворчасць гэтых зернесушылак і «Амкадор», і Ліда. Хто дапамагаў? Дзяржава. Дык дзяржава мае права пацікавіцца, а як жа тыя, каму мы дапамаглі, хто ўсім гэтым карыстаецца на карысць гэтай жа дзяржавы і народа?» — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?