03.02.2017 / 21:27

У Брэсце сутыкнуліся рэйсавы аўтобус і аўтамабіль міліцыі 6

У Брэсце рэйсавы аўтобус сутыкнуўся са службовым аўтамабілем міліцыі, паведамілі БЕЛТА ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 18.30 у мікрараёне Вулька. Пасажырскім аўтобусам кіраваў 30-гадовы берасцеец. Рухаючыся па вул Чырванасцяжнай, ён урэзаўся ў службовую машыну «Шкода», якая спынілася ў чаканні дазваляльнага сігналу святлафора. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай аварыі магла стаць адмова тармазной сістэмы аўтобуса.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. 

0
бурштынавы / Адказаць
03.02.2017 / 21:35
У!П!С!К!
0
Old school / Адказаць
03.02.2017 / 22:59
Класс. Респект водителю автобуса!
0
цывильны / Адказаць
03.02.2017 / 23:38
точно никто не пострадал?даже водитель автобуса?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру