04.02.2017 / 11:17

У Луганску выбухнула машына з начальнікам упраўлення «міліцыі ЛНР» ВІДЭА 32

У выніку выбуху аўтамабіля ў цэнтры Луганска ў суботу загінуў «начальнік упраўлення Народнай міліцыі» т. зв. «ЛНР» Алег Анашчанка, піша»УП».

Пра гэта паведаміў рэсурс баевікоў «Луганскі інфармацыйны цэнтр» са спасылкай на «прэс-службу Народнай міліцыі».

Там назвалі выбух тэрактам.

«4 лютага ў 07.50 на вуліцы Чырванасцяжнай ў раёне квартала Мірны ў выніку тэрарыстычнага акту — падрыву аўтамабіля — забіты начальнік упраўлення Народнай міліцыі ЛНР палкоўнік Анашчанка А. В.», — гаворыцца ў паведамленні.

У падарваным аўтамабілі, акрамя Анашчанкі, знаходзіўся яшчэ адзін чалавек, ён таксама загінуў.

Раней крыніца ў «сілавых структурах Луганска» паведаміла, што каля 8 раніцы прагрымеў выбух на адной з вуліц у раёне цэнтра горада. Відавочцы паведамілі, што падарваны пазадарожнік маркі Toyota.

nn.by

5
Кажыма праўду / Адказаць
04.02.2017 / 11:50
Платва разбушаваўся. Працяг растрэльнага шэрагу Бядноў, Мазгавы, Дромаў, Ішчанка, Болатаў...
5
Этнакрат / Адказаць
04.02.2017 / 11:54
Прысуд прыведзены ًу выкананьне! Сабаку сабачая сьмерць!
4
Алесь Марысевiч / Адказаць
04.02.2017 / 12:03
Чакаем працягу.
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру