На прававым партале Pravo.by з’явілася інвестыцыйная праграма Мінска на 2017 год. У ёй некалькі сотняў аб’ектаў, якія плануецца пабудаваць ці дабудаваць у гэтым годзе.

Напрыклад, узгадваецца новая бальніца для чыноўнікаў у Ждановічах. «Клінічны медыцынскі цэнтр» пачалі будаваць у 2014 годзе, а сёлета мусяць здаць у эксплуатацыю. У гэтым годзе на будоўлю збіраюцца накіраваць 15 мільёнаў новых рублёў з бюджэта Мінска і яшчэ 60 мільёнаў новых рублёў банкаўскіх крэдытаў. Агулам гэта каля $39 мільёнаў, каб скончыць будаўніцтва.

З іншых цікавых медыцынскіх праектаў варта ўзгадаць верталётную пляцоўку, якая павінна з’явіцца каля бальніцы хуткай дапамогі. Яна будзе каштаваць бюджэту 1,4 мільёна новых рублёў ($718 тысяч).

Тым часам працягваецца будаўніцтва ў Вяснінцы («Дразды-2»). На комплексную рэканструкцыю кварталаў сядзібнай забудовы з бюджэту сёлета выдзеляць 500 тысяч новых рублёў ($259 тысяч). Гэтыя грошы ідуць не на будаўніцтва катэджаў, а для стварэння інфраструктуры — будаўніцтва дарогі, устаноўка ліхтароў і гэтак далей.

«Дразды-2». Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна.

«Дразды-2». Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?