Жыхарку Сочы Аксану Сэвастыдзі, якую праз SMS абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе, праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў палітзьняволенай.

У 2008 годзе падчас расейска-грузінскай вайны Сэвастыдзі адправіла свайму грузінскаму сябру SMS-паведамленьне, дзе апавяла, што ўбачыла на вуліцах Сочы расейскую ваенную тэхніку. За гэта жанчыну абвінавацілі ў «дзяржаўнай здрадзе»: у сакавіку 2016 году расейскі суд асудзіў яе на 7 гадоў калёніі.

«Інфармацыя, якую яна перадала, была даступная неабмежаванаму колу людзей, і Сэвастыдзі не была папярэджана пра яе сакрэтнасьць. Мы лічым недапушчальным ускладаць на цывільных асоб адказнасьць за таямніцу ваенных апэрацый, а тым больш крыміналізаваць зносіны з замежнікамі пра ўбачанае на вуліцы. Калі падобная практыка стане нормай, гэта выкліча катастрафічныя наступствы для правоў чалавека ў Расеі», — адзначаецца ў заяве расейскіх праваабаронцаў.

Раней па аналягічнай справе была асуджана грамадзянка Грузіі Кацярына Харэбава, якая жыла ў Сочы. Яе таксама прызналі палітзьняволенай. Летам 2016 году яе вызвалілі ў рамках абмену з Грузіяй.

Усяго, паводле праваабарончага цэнтру «Мэмарыял», у турмах і калёніях Расеі знаходзіцца 103 палітвязьні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?