04.02.2017 / 16:48

Мытня ЗША дазволіла ўезд у краіну грамадзянам мусульманскіх краін 1

Амерыканская Мытна-памежная служба паведаміла авіякампаніям аб магчымасці допуску на рэйсы ў ЗША грамадзян сямі пераважна мусульманскіх краін, якім раней указам прэзідэнта краіны Дональда Трампа быў забаронены ўезд на тэрыторыю краіны, паведамляе ВВС.

У авіякампаніі Qatar Airways у адказ заявілі, што прыступаюць да допуску пасажыраў на борт неадкладна. Кампанія Air France таксама заявіла, што мае намер аднавіць перавозкі грамадзян, якія трапілі пад дзеянне ўказа.

Згодна з рашэннем мытнай службы, грамадзяне сямі мусульманскіх краін, аб якіх ішла гаворка ў прэзідэнцкім распараджэнні, змогуць перасячы мяжу ЗША ў адпаведнасці з наяўнымі ў іх дакументамі (дзейнымі візамі або грын-картамі).

Пра рашэнне мытнай службы стала вядома праз усяго некалькі гадзін пасля таго, як федэральны суд у Сіэтле (штат Вашынгтон) прыпыніў дзеянне міграцыйнага указа Трампа.

Крыху пазней у Белым доме паведамілі аб намеры мінюста аспрэчыць гэтае рашэнне. У ведамстве назвалі міграцыйны указ Трамп правамерным і мэтазгодным.

nn.by

4
а то! / Адказаць
04.02.2017 / 18:44
Ну і хто цяпер скажа, што пасьля "катастрофы презідэнтства Абамы" наступіў час Армагедона Трампа?! Можа ўжо хопіць пра "трампафобію" у нашых палесьцінах, калі не абы якія па сваім статусе дзяржаўныя службы самой Амерыкі пачалі ў сябе наводзіць парадак, каб адміністратар, няхай і ў рангу прэзідэнта, ведаў сваё законнае (то бок паводле закону, агульнага для ўсіх) месца! Якая гэта звонкая аплявуха і нават сапраўдная іміджавая катастрофа для папуліста!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру