04.02.2017 / 21:20

Беларускія мотастралкі крэатыўна падышлі да камуфляжу баявых машын ФОТА 40

Падраздзяленні беларускай арміі рэгулярна праводзяць вучэнні з выкарыстаннем баявой тэхнікі, аднак упершыню на афіцыйнае фота патрапіў наватарскі спосаб маскіраваць бранятэхніку ў зімовы перыяд.

Жаўнеры аднаго з батальёнаў 11 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады заляпілі барты сваіх БМП газетамі, атрымаўшы даволі якасны зімовы камуфляж.

vsr.mil.by

«Рэгулярна паступае на палігон свежая прэса. У дзень наведвання намі лагера слонімскіх гвардзейцаў намеснік камандзіра батальёна па ідэалагічнай працы гвардыі капітан Вячаслаў Керус не паспяваў раздаваць усім жадаючым чарговы нумар беларускай ваеннай газеты «Во славу Родины», — гаворыцца ў артыкуле «ВСР» пра гэтыя вучэнні.

Цёмныя плямы фотаздымкаў на белых газетных аркушах сапраўды ўтвараюць нядрэнны камуфляжны эфект. 

Аляксандр Гелагаеў

26
Скенари / Адказаць
04.02.2017 / 17:40
Рэд. Выдалена. Пункт 2.3.2 Рэкамендацый па абмеркаванні.
1
Васек / Адказаць
04.02.2017 / 17:43
Ха-ха-ха. Вот и вся ценность этой прессы. БМП обклеить, рыбу завернуть, шомпол протереть, в сапоги затолкать на ночь.
3
Беларусь / Адказаць
04.02.2017 / 17:48
. ..што сказаць?. _ МАЛАЙЦЫ!.
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру