04.02.2017 / 20:59

Касцёла ў скверы Котаўка не будзе. Праект перанясуць на вуліцу Някрасава 60

На пабудове касцёла ў Котаўцы ўжо можна ставіць кропку. Святыні ў скверы не будзе. Пра гэта карэспандэнту часопіса «Ave Maria» паведаміў пробашч парафіі свв. Апосталаў Пятра і Паўла і Яўгена дэ Мазэно айцец Дзмітрый Занямонскі ОМІ.

«Касцёл у скверы Котаўка не будзе пабудаваны. Нам быў прапанаваны новы ўчастак зямлі, і мы далі згоду на яго. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч гэтую прапанову зацвердзіў. Цяпер вядзецца праца па падрыхтоўцы неабходнай дакументацыі», — распавёў а. Дзмітрый.

Паводле словаў святара, новы ўчастак для будаўніцтва касцёла будзе размешчаны «ў зоне грамадскай забудовы па вуліцы Някрасава».

«Нейкую частку раней распрацаванага праекта касцёла трэба змяніць. Напрыклад, звязаную з падмуркам і сеткамі, таму што гэта новая тэрыторыя, а значыць — ужо новыя ўмовы», — заўважыў айцец Дзмітрый у сваім каментары.

Нагадаем, што першапачаткова святыню планавалася пабудаваць у мінскім скверы Котаўка. Для гэтага будаўніцтва, паводле словаў мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, быў атрыманы неабходны дазвол ад прэзідэнта, аднак у маі мінулага года, калі ў сквер прыехала брыгада «Зелянбуду», каб падрыхтаваць участак і высекчы неабходную частку дрэваў, ёй перашкодзіла група мясцовых жыхароў і актывістаў «Зялёнай сеткі». Пратэстуючыя заяўлялі, што будаўніцтва не мае законных падставаў.

У выніку шматлікіх пратэстаў «зялёных» і мясцовых жыхароў будаўніцтва было прыпынена да снежня 2016 года, калі сітуацыя паўтарылася. Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац заявіў на прэс-канферэнцыі, што, «хутчэй за ўсё, у скверы нічога будаваць не будзем». Такім чынам, будаўніцтва было спынена, а потым перанесена ў іншае месца.

Першапачатковай і прыярытэтнай задачай для мінскіх аблатаў сёння з’яўляецца пабудова касцёла ў новым месцы.

«Важна, каб у нас з’явілася сваё месца малітвы, сустрэчы і катэхізацыі, бо без гэтага развіццё парафіі ці нейкае яе жыццё, немагчымае», — падкрэсліў айцец Дзмітрый Занямонскі ОМІ.

41
Вася / Адказаць
04.02.2017 / 21:10
Благими намерениями вымощена дорога в ад... Это дескредитация зелеными общественной работы, когда меньшиство плюет на большинство ради корысти. Позорная страничка НГО.
28
le mantar / Адказаць
04.02.2017 / 21:20
Зялёныя рэальна расчаравалі. Да гэтай гісторыі павагі да іх было значна больш.
52
Навукоўца / Адказаць
04.02.2017 / 21:26
Вася, меншасць - гэта як раз рэлігійныя фундаменталісты, ня важна - католікі, артадоксы, ці ісламісты. Іхны час прайшоў - трэба дбаць не пра свае рэлігійныя фантазіі, а пра рэальнасць сённешняга дня і тое, што мы пакінем нашчадкам. Прырода - храм усяго чалавецтва. Асабліва важна мець мець паркі ў такім горадзе як Мінск, які задыхаецца ад прамысловасці. Здаецца, сітуацыя вырашылася найлепшым чынам - і парк захаваюць, і вернікам храм пабудуюць там, дзе ён не будзе выклікаць негатыў.
Паказаць усе каментары/ 60 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру