04.02.2017 / 21:11

Рэктарка пахвалілася свабодным выкарыстаннем беларускай мовы на сайце свайго інстытута — а там навіны перакладаюцца праз «Гугл Транслэйт» 20

«Асобныя заявы аб праблемах выкарыстання беларускай мовы, якія гучаць публічна, з'яўляюцца папулісцкімі», — заявіла ў каментары БЕЛТА рэктарка Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі (МАІРА) Святлана Сітнікава.

oobsg.by

«Калі хочаш гаварыць — гавары, што хочаш пісаць — пішы, хочаш здаваць экзамены на беларускай мове — калі ласка, здавай, падручнікі выдадзеныя. Дзецям, якія ўдзельнічаюць у прадметных алімпіядах, заданні таксама даюцца па-беларуску. Цэнтралізаванае тэсціраванне можна здаваць на беларускай мове. Ёсць маса прыкладаў дзяцей, якія, прыходзячы ў ВНУ, працягваюць гаварыць на беларускай мове», — перакананая яна.

У якасці дадатковага прыкладу вольнага выкарыстання адной з дзяржаўных моў яна прывяла арганізацыю працы ва ўзначаленым ёю інстытуце развіцця адукацыі. Так, Мінскім аблвыканкамам даўно дадзеная ўстаноўка, каб як мінімум палова дакументацыі вялася на беларускай. «Тое ж датычыцца і размяшчэння навін на сайце інстытута ў інтэрнэце, што цалкам выконваецца», — адзначае БелТА.

Як выглядае беларускамоўная версія на сайце інстытута, якім кіруе Сітнікава? Гэта аўтаматычны пераклад праз сервіс «Гугл Транслэйт». Можна пачытаць машынную версію падрадкоўнага перакладу хоць на беларускую, хоць на албанскую. 

2
Ражэ Гарадзi / Адказаць
04.02.2017 / 21:30
Жыве Гугл транслэйт!
5
Юрась Беларус / Адказаць
04.02.2017 / 21:31
Між іншым, для кампутарнай праграмы гугл транслэйт перакладае зусім нядрэнна. І карыстацца ім у якасці АСНОВЫ для канчатковага перакладу - не тое, што нядрэнна, але і пажадана. Аднак карыстацца ім для КАНЧАТКОВАГА перакладу нельга. Ідэя сама па сабе добрая, але ў рэальнасці пакуль што атрымалася абы-што. На мой погляд, перакласці на тры мовы тэксты такога інстытута - ангельскую, беларускую і рускую - проста ўручную, зрабіўшы тры варыянта свайгго сайта, як гэта зрабіла НН, даручыўшы каму-небудзь пераклад - самая простая і вартая гэтага справа.
2
ВАЛОЖЫНЕЦ / Адказаць
04.02.2017 / 21:58
У маладосці,калі яшчэ працаваў у школе,даводзілася бываць у гэтай установе.Кожны раз з намі працавалі адны і тыя ж выкладчыкі з аднымі і тымі ж курсамі.Добра,што ніхто не патрабаваў наведвання заняткаў.У той час на беларускай мове там быў напісаны толькі гімн РБ на сцяне на першым паверсе,бо па-іншаму было нельга. Прапанова новаму міністру: з мэтай аптымізацыі зачыніць абласныя інстытуты,бо яны не патрэбныя.Пакінуць толькі АПА,дзе выкладчыкі кваліфікаваныя,і на курсах цікава
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру