04.02.2017 / 21:13

Мінчукоў на працы вымушаюць браць сертыфікаты на тавары «Еўраопта» ў кошт зарплаты 30

Работнікам ААТ «Мінскгандальаўтатранс» другі год запар добраахвотна-прымусова выдаюць сертыфікаты на набыццё тавараў у гандлёвай сетцы «Еўраопт» у кошт заработнай платы.

З такой скаргай звярнуўся жыхар сталіцы на жывую лінію Мінгарвыканкама да выконваючага абавязкі намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта — старшыні камітэта эканомікі Мікалая Рагашчуку, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

«Я звычайна набываю прадукты ў іншых крамах, але сертыфікаты нам навязваюць, намякаючы, што, адмовіўшыся ад іх, можам пазбавіцца працы», — наракае грамадзянін.

У Мінгарвыканкаме зварот ўзялі на кантроль. Разбірацца ў сітуацыі будзе камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, а таксама падатковая.

38
Аматар портэра / Адказаць
04.02.2017 / 21:24
Нічога страшнага! Галоўнае добра яшчэ што даюць!
0
каментар / Адказаць
04.02.2017 / 21:38
Аматар портэра, што значыць "нічога страшнага"? канцлагер ладзіця?
0
працаўнік белпошты / Адказаць
04.02.2017 / 21:46
аяяяй...тут хоць прадукты..а вы паважаныя ведаеце што робіцца на Белпошце? кожны месяц работнікі гэтай арганізацыі са сваіх заробках павінны аддаваць грошы за падпіску, планы вельмі вялікія, а гэтыя праўладныя газеты каму патрэбныя? Асабіста я кожны месяц з заробку аддаю пошце 40-50 рублёў, і гэта толькі за падпіску! А яшчэ ёсць планы на прадукты, маркі, адпраўленні хуткай пошты (EMS) і г.д. Пошта не разумее, што на двары 21 ст., ужо нават у пенсіянераў ёсць хатні кампутар з інтэрнэтам, навошта ім Звязда ці Савецкая Беларусь???? Трэба нейкая мадэрнізацыя! А яшчэ работнікі паштовых аддзяленняў павінны забіраць за свае грошы прадукты якія не рэалізованы да тэрмінаў прыдатнасці! Па меншай меры так у нашым горадзе. Я не ведаю і даюся дзіва, як яшчэ пра гэта ніхто нідзе не напісаў...
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру