04.02.2017 / 21:37

У Вене па падазрэнні ў тэрарызме затрыманыя 22 выхадцы з Чачні 4

У Вене (Аўстрыя) па падазрэнні ў тэрарызме паліцыя затрымала 22 выхадцы з Чачні, паведамляюць інфармагенцтвы.

У іх былі канфіскаваныя аўтамат, пісталет і мноства боепрыпасаў. Аперацыя па затрыманні праводзілася праваахоўнікамі пры падтрымцы антытэрарыстычнага падраздзялення пасля атрымання паведамлення ад мясцовых жыхароў аб вялікай колькасці людзей у раёне Фларыдсдорф Вены.

Частка падазраваных заявіла паліцыянтам, што яны знаходзіліся на прагулцы пасля вясельнай урачыстасці. Пасля непадалёк у снезе была знойдзеная зброя. Паведамляецца, што ўзрост затрыманых — ад 25 да 47 гадоў. Па інфармацыі газеты Kleine Zeitung, іх падазраюць у тэрарызме.

0
Вектор / Адказаць
04.02.2017 / 22:58
Правильно будет -22 выходца из РФ
0
неабыякавы / Адказаць
05.02.2017 / 11:12
оо..магчыма сярод іх былі і тыя, хто ламіўся ў Эўразьвяз праз наша Берасце. На чыгуначным вакзале іх заўжды можна сустрэць. Хаця можа гэта верныя кадыраўцы-пуцінцы на заданні ў камандзіроўцы)
1
Вектор / Адказаць
05.02.2017 / 12:14
неабыякавы, и как на БТ лямантавали-граждан РФ не пускают в Польшу ,а не выходцев из Чечни . А тут -по другому,странно.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру