Свет1313

Улады ЗША назвалі тэрміны будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай

Новы міністр ўнутранай бяспекі ЗША Джон Келі заявіў, што сцяна на мяжы з Мексікай, узвядзенне якой было адным з перадвыбарных абяцанняў Дональда Трампа, будзе пабудавана на працягу двух гадоў.

Getty Images

У інтэрв'ю тэлеканалу Fox News Келі заявіў, што будаўніцтва сцяны плануецца пачаць цягам бліжэйшых месяцаў. Паводле яго слоў, ён чакае, што спачатку яе фрагменты ўзвядуць на найбольш праблемных участках мяжы, а затым гэтыя фрагменты злучаць, піша Бі-бі-сі.

Адначасова Келі не выключыў, што ў некаторых месцах сцяна будзе фактычна віртуальнай — замест фізічнай перашкоды там як мінімум на першым часе будуць выкарыстоўвацца высокатэхналагічныя прылады сачэння за мяжой.

Паводле слоў Келі, сродкі на ўзвядзенне сцяны паступяць ужо ў самы бліжэйшы час. Аднак міністр не стаў удакладняць, адкуль канкрэтна і ў якіх аб'ёмах будуць выдзелены грошы. Сам Трамп абяцаў, што будаўніцтва сцяны аплаціць Мексіка — але тая ўжо адмовілася.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер1

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр польскі архітэктар беларускага паходжання Міхал Балаш 1

Стала вядома, супраць якіх прадпрыемстваў уведзены 18-ы пакет санкцый ЕС17

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны6

Жыхар Барысава напісаў скаргу ў кінапракат з-за назвы фільма, якая ўвяла ў зман2

У Польшчы ў таксі беларуса на хуткасці ўрэзалася дзяўчына на самакаце і запатрабавала вялікую кампенсацыю15

Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне4

Брытанія заявіла, што ГРУ задоўга да атручвання Юліі Скрыпаль узламала яе імэйл

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер1

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць